Українська та зарубіжна поезія

Вірші на українській мові






Верш на Свабоду

Мы покуль не народжаны народ,
мы вязьні скамянелых яйцаклетак,
мысьленча запаволены чарот;
хтось падла, хтось зусім яшчэ падлетак,

хтось піша і рыторыкай старой
уводзіць юнакоў у заблужджэньне:
змагар, руплівец, ходаньнік, герой,
тытан, а мо й тытанік адраджэньня.

Стаміліся й губляем лік гадам:
гады ў турме паўзучыя, як гады!
Дзе ж тая паўнагрудая мадам,
што ўсіх нас павядзе на барыкады?

Што маем, ей бы кінулі да ног!
І вартавыя чуюць нашы енкі,
калі начамі ў каляровых снох
мы бычым гэту кралю без сукенкі.

Мы валім дрэвы, чэшам камяні,
капаем катлаваны і каналы,
чакаем на спатканьні, лічым дні
й абагульняем сьвет наш дасканалы.

Бо верым: навакольнае лайно
цудоўным гноем станецца ў гасподзе.
Па-праз закратаванае акно
гартуем дых, каб дыхаць на свабодзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш на Свабоду - АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ