Українська та зарубіжна поезія

Вірші на українській мові







Беларускiя лiмэрыкi

Шматпакутная дзеўка з Багданава
за расейца выходзiць бясштаннага.
Нават мае пасаг,
ды жанiх у трусах
патрабуе выключна прыданага.

Нiмфаманка-юрлiвiца з Зэльвы
стрэла малпу-самца сярод сэльвы.
Ледзь зрабiла аванс,
ен прывеў яе ў транс
запытаньнем: “Цi мадмуазэль вы?”

Сьпеваку i музыку з Залесься
падабалiся “Ластаўкi ў стрэсе”.
Толькi браў рэ дыез,
як у ластавак – стрэс,
i сьпявак – пры сваiм iнтарэсе.

Пасьлядоўнiцы Фройда з-пад Солаў
на фалiчнай сымболiцы голаў
перамкнула – штоноч
шпацыруе наўзбоч
голых лiп i гатычных касьцелаў.

Вiртуоз-арганiстa ў Барунах
заснаваў школу танцаў на трунах.
Зарабляючы хлеб,
водзіць вучняў у склеп
граць на нэрвах, нiбыта на струнах.

Пераборлівы вязень з Кармы
ні бананаў ня еў, ні хурмы.
Толькі ціхую скаргу,
што на бульбу – эмбарга,
слаў дадому з кубінскай турмы.

Вершатворца з Давыд-Гарадку
мае прынцып: “У дзень па радку”.
Сеньня вершык напіша,
заўтра – сьпіч пра “Ўзвышша”,
а шансон пасьлязаўтра – “братку”.

Піянэр Усяслаў з Гарадзеі
кажа маці: “Пайду ў чарадзеі!
Усяго акрамя,
мілагучнае ймя
даць гарэліцы маю надзею!”

Падрывальнік мастоў з-пад Мастоў
абмінуў дзесяць тысяч пастоў…
Выбух чулі здаля!..
Гэта што! Ен пасьля
разаслаў дзесяць тысяч лістоў…

Камсамольскі важак з Мазыра
піва выжлукціць мог паўвядра,
а сябрук-піянэр
на шляхетны манер
заліваў за каўнер паўтара.

Эканомнай паненцы з Татаркі
даспадобы адно перастаркі,
бо калі з маладым
накахаешся ў дым, –
сіл ня хопіць глядзець гаспадарку.

Валацуга і вісус з-пад Глуску
маладую кахаў андалузку.
Да карыды прывык,
дзе, шалены, як бык,
рваў зь дзяўчыны чырвоную блюзку.

Знакаміты мастак у Бабры
маляваў на ўсялякім дабры –
дзе падкажа парыў.
Нават жонку тварыў,
нібы продак, на ўласным рабры.

Прыгажуні з далекіх Ждановіч
спадабаўся Андрэй Хадановіч.
Тоне ўся ў пачуцьці…
Цяжка выйсьце знайсьці,
ды няма безвыходных становішч.

З газети “Наша Ніва”, 2002

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 2,50 out of 5)


Беларускiя лiмэрыкi - АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ